Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны і блізкі.
Маміна імя
Самае лепшае,
Маміна слова
Найдаражэйшае.
Мама! Матуля! -
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.
З мэтай фарміравання ўяўлення аб сям’і і сямейных каштоўнасцях як аснове грамадства, выхавання пачуцця кахання і павагі да бацькоў, на працягу тыдня праводзіліся заняткі “Мая сям’я”, “Мае бацькі - маё багацце”; гутаркі “Чым можна парадаваць маму, тату?”, “Чым я магу дапамагчы маме, таце? ”, “Мой тата многае ўмее”, “Наша дружная сям’я”, апавяданні дзяцей аб прафесіях мам і тат.
Арганізавана фотавыстава “Мамачка, каханая мая”.
Размешчана інфармацыя ў бацькоўскіх кутках “Дзень Маці”, “Дзень бацькі”.
Для бацькоў выхаванцамі падрыхтаваны і праведзены музычныя забаўкі “Самым каханым прысвячаецца...”. Дзеці прыгатавалі яркія падарункі і павіншавалі сваіх любімых матуль і татачак са святам.