Лета 2024

Летні перыяд ва ўстанове дашкольнай адукацыі

З першага чэрвеня дашкольная ўстанова пераходзіць на працу ва ўмовах летняга рэжыму. У адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі працягласць летняга аздараўленчага перыяду (летніх канікулаў) ва ўстанове дашкольнай адукацыі складае 92 дні.

Летні перыяд у дзіцячым садку мае свае асаблівасці. Задача дзіцячага сада заключаецца ў тым, каб максімальна выкарыстоўваць спрыяльныя для ўмацавання здароўя дзяцей умовы летняга часу, дабіцца, каб дзіця адужэла, паправілася і загартавалася.

У час летніх канікулаў (з 1 чэрвеня па 31 жніўня) заняткі з выхаванцамі не праводзяцца. Пры гэтым у адукацыйны працэс уключаюцца мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці, якія праводзяцца з выхаванцамі штодня на вуліцы за выключэннем неспрыяльных метэаралагічных умоў (дождж, моцны вецер і інш.)

Мерапрыемствы фізкультурна-аздараўленчай накіраванасці ўключаюць

ранішнюю гімнастыку;
рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні на першай і другой прагулках;
самастойную рухальную дзейнасць выхаванцаў.
Мерапрыемствы мастацка-эстэтычнай накіраванасці ўключаюць:

выяўленчую дзейнасць выхаванцаў (маляванне, лепка, аплікацыя, канструяванне, дзіцячы дызайн);
музычную дзейнасць выхаванцаў (забаўкі, святы);
азнаямленне з творамі мастацкай літаратуры і фальклору.
Такім чынам, лета ў дзіцячым садзе - гэта насычаная пара, напоўненая смехам, радасцю і весялосцю. Усе намаганні работнікаў установы накіраваны на аздараўленне і загартоўванне дзіцячага арганізма.

Падрыхтаваў: загадчык Валювач Н.В.

поделиться в: