У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця дачынення да будучыні краіны 2024 год аб'яўлены Годам якасці. Адпаведны Указ нумар 375 падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.