Маршруты выхаднога дня

ВЯСЁЛАЯ ПРАГУЛКА РАЗАМ
МАРШРУТ ВЫХАДНОГО ДНЯ “ВЕЛАПРАГУЛКА”

 
Узрост дзяцей – 4–6 гадоў.
Задачы прагулкі: пазнаёміць дзіця з роднымі мясцінамі, абудзіць цікавасць да пазнання акружаючага свету, выхоўваць культуру паводзін у прыродзе.
Працягласць: 2 км
План прагулкі:
1. Рапсавае поле
2. Сельска-гаспадарчы комплекс
Што можна ўзяць з сабой: фотаапарат.
                                                    Апісанне маршруту прагулкі:
                                                            1. Рапсавае поле

2. Сельска-гаспадарчы комплекс

 Па шляху руху:
1. Палюбуйцеся з дзецьмі на мясціны, якія сустракаюцца вам на шляху, папрасіце апісаць свае ўражанні.
2. Паназірайце за птушкамі, альбо жывёламі, якіх можаце сустрэць.
3. Папрасіце дзяцей успомніць, назвы жывёл і птушак. 
У час адпачынку звярніце ўвагу дзяцей на культуру паводзін у час адпачынку (не крычаць, не палохаць птушак, жывёл, не пакідаць пасля сябе смецце,).

 
                                             Пасля велапрагулкі:
1. Прапануйце дзіцяці  ўспомніць самае адметнае, што яму запомнілася з сумеснай велапрагулкі, што ён бачыў па дарозе, ці спадабаўся яму такі адпачынак.
2. Зрабіце калаж з фотаздымкаў на памяць.

3. Прапануйце намаляваць дзіцяці вашу сумесную велапрагулку.
 

 

ВЯСЁЛАЯ ПРАГУЛКА РАЗАМ
Маршрут “Царква Ганны Праведнай”

 Узрост дзяцей: 5-6 гадоў
Задачы прагулкі: пазнаёміць дзіцей з роднымі мясцінамі, а менавіта з царквой Ганны Праведнай, абудзіць цікавасць да пазнання акружаючага свету, выхоўваць культуру паводзін.
Працягласць: 1 км
Што можна ўзяць з сабой: фотаапарат

Прапануйце дзецяці гісторыю стварэння царквы

Напярэдадні Дня Святой Тройцы ў вёсцы Цеплень Уздзенскага раёна асьвяціў храм-капліцу ў гонар святой праведнай Ганны. Гэта падарунак мясцовым жыхарам ад парфумерна-касметычнай кампаніі «Вітэкс»: храм цалкам пабудаваны за яе сродкі. Знешне цэркаўка здаецца невялікай, але на самой справе можа прыняць да 100 чалавек, а ў цокальным паверсе плануецца размясціць нядзельную школу. Праект выканаў мінскі архітэктар Мікалай Лук'янчык, будаўнічыя работы вёў настаяцель прыхода храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Возера Уздзенскага раёна протаіерэй Віктар Разановіч. Курыраваў будаўніцтва старшыня праўлення СП ТАА «Беліта», генеральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс» Віктар Цярэшчанка. 

Царква дзейнічае .
Престолы:Анны Праведной 
Год пабудовы: 2012.
Архітэктар: Мікола Лук’янчык
Адрас:
Беларусь, Мінская вобласць, Уздзенскі раён, вёска Цеплень

Каардынаты: 53.571605, 27.565853 
Праезд: 6,3 км да цэнтра вёскі. 

 

поделиться в: