Вясновыя канікулы 2022/2023

                                                                                    ЗАЦВЯРДЖАЮ 

                                                                                    Загадчык ДУА

                                                                                    “Цепленскі дзіцячы сад                 

                                                                                     Узденскаяга раёна”

                                                                                     ________Н.В.Валювач

                                                                                       ___ _________ 2024 г.                                         

 

 

План мерапрыемстваў фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці ў перыяд вясновых канікул у рознаўзроставай групе  (22.03.2024-31.03.2024)

 

Мэта: садзейнічаць развіццю ў выхаванцаў цікавасці да розных відаў гульняў, фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай дзейнасці.

 

Дата правядзення, тэма дня

 

Назва мерапрыемства

 

Адказныя

Пятніца

22.03.2024

“Вясна”

Мэта: працягваць узбагачаць ўяўленні аб вясне, вясновых з’явах, пазнавальны інтарэс, дапытлівасць; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды, выклікаць станоўчы эмацыйны водгук ад зносін з прыродай.

ü  гутаркі пра вясну, вясновых з’явах

сузіраньне ілюстрацый (усе падгрупы), твораў выяўленчага мастацтва (сярэдняя, старэйшая  падгрупы);

ü  чытанне твораў пра вясну рускіх і беларускіх аўтараў;

ü  загадванне загадак - выяўленчая дзейнасць (маляванне) на вясновую тэматыку;

ü  слоўныя, дыдактычныя гульні;

ü  пазнавальна-практычная дзейнасць

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

Панядзелак 25.03.2024

“Дзень смеху”

-Вясёлая зарадка;

-Арганізацыя выставы “Самая смешная фотакартка”;

- Гульня “Вясёлыя вершы”;

- Гульня “Клоун “Цяп-цяп”, эцюд “Рабі як я”, “Вясёлы танец”;

- Чытанне мастацкіх твораў:

Н.Носаў “Як Шарык да Барбоса ў госці хадзіў”, “Жывы капялюш” і інш., Г.Остэр “Шкодныя рады”, К. Чукоўскі “Блытаніна” і інш.;

- Пусканне мыльных бурбалак. Гульня “Дагані бурбалку”;

- Чытанне, расказванне смяшынак.

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

Аўторак 26.03.2024

“Дзень здароўя”

Разгляд ілюстрацый і альбомаў аб здаровым ладзе жыцця “Саветы Небалейкі”, аб спорце “Спрытныя, моцныя, смелыя”;

-Гутаркі на тэмы “Як пасябраваць са спортам?”, “Усё пра здароўе”;

- Чытанне твораў аб здаровым ладзе жыцця;

-Арганізацыя рухомых гульняў;

- “Падрыхтоўка” вітаміннага салату.

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

Серада 27.03.2024

“Дзень мультфільмаў і казак”

- Чытанне твораў мастацкай літаратуры

(у адпаведнасці з узростам дзяцей);

-Гутарка “Мае любімыя казкі, героі казак”;

-“Складаем казкі разам” (для дзяцей старэйшага ўзросту); Стварэнне кніжкі-малышкі па прыдуманых казках;

-Выяўленчая дзейнасць “Расфарбуй героя казкі”;

-Прагляд мультфільмаў.

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

Чацверг 28.03.2024

“Дзень бяспекі”

-Гутаркі па асновах бяспекі “Каб у ваш дом не прыйшла бяда”;

“Як пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе”;

-Дыялог па ралям “Добры дзень, гэта хуткая (міліцыя, пажарная)” - фарміраванне ўменняў арыентавацца ў складаных жыццёвых сітуацыях;

-Рашэнне праблемных сітуацый “Адзін дома”;

-Арганізацыя сюжэтна-ролевых гульняў “Вуліца”, “Хуткая дапамога, “Што небяспечна” і да т.п.;

-выяўленчая дзейнасць на тэму: “Вучым правілы дарожнага руху”, “Падарожжа ў краіну Бяспекі”;

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

Пятніца 29.03.2024

“Дзень роднага краю”

- Ранішняе прывітанне на беларускай мове;

-Правядзенне беларускіх рухомых гульняў, карагодных гульняў;

-Экалагічная гадзіна Прырода роднага краю (гутаркі, вершы, загадкі аб прыродзе Беларусі);

- Гутарка Я нарадзіўся ў Беларусі;

- Гутарка на тэму Народныя традыцыі і святы;

Салманзадэ А.А., выхавальнік дашкольнай адукацыі

 

поделиться в: