Марафон грамадзянска-патрыятычных акцый "Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!"

9 мая - Дзень Перамогі, святое для кожнага з нас свята і мы, грамадзяне краіны, абавязаны перадаць памяць і традыцыі святкавання Дня Перамогі будучым пакаленням.
У дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" ў мэтах фарміравання асноў грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, прайшоў тэматычны дзень да Дня Перамогі і грамадзянска-патрыятычная акцыя "Не зарасце сцежка памяці".

Акцыя "Не зарасце сцежка памяці" прымеркавана да Дня Перамогі. Яна мае на ўвазе пад сабой наведванне дзецьмі і іх бацькамі памятных мясцін, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, з ускладаннем кветак і правядзеннем хвіліны маўчання.
Выхаванцы правялі шэсце "Несмяротны полк" вакол дзіцячага сада да помніка загінуўшым у гады Вялікай айчыннай вайны, усклалі кветкі. У гэты дзень у дзіцячым садку гучалі песні ваенных гадоў.



Педагог правяла з дзецьмі гутаркі, пагаварыўшы аб подзвігах салдат. Арганізавалі ў дзіцячым садку і выставу малюнкаў, прысвечаную майскім святам.

 

У рамках марафону грамадзянска-патрыятычных акцыяў "Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся" ў дзяржаўнай установе адукацыі «Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна» прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

1 мая ўся краіна адзначае свята Вясны і працы. Гэта вясновае свята салідарнасці працоўных розных краін. Гэта свята ўсіх, хто працуе, свята людзей розных прафесій: працоўных, вучоных, урачоў, настаўнікаў. Ён увасабляе вясну з яе вечнымі законамі абнаўлення і адраджэння, высокія чалавечыя памкненні да стварэння і згуртаванасці.

Арганізацыя на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі "дзіцячага суботніка"

Зялёная акцыя «Пасадзі дрэва з дзіцем»


Таксама педагог пазнаёміла дзяцей з гісторыяй і традыцыямі свята, правяла гутаркі аб свяце з разгляданнем ілюстрацый.

У рамках акцыі "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!", прымеркаваная да дзяржаўнага свята "Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", у дзяржаўнай установе адукацыі "Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Свята 23 лютага ў дзіцячым садку - добрая нагода для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця патрыятызму, датычнасці да лепшых традыцый сваёй краіны, фарміравання ў дзяцей гонару за слаўных абаронцаў Айчыны. Гэта свята ўсіх людзей, якія стаяць на варце нашай Радзімы. Гэта свята сапраўдных мужчын - смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. Такія мерапрыемствы, праведзеныя з дзецьмі, закладваюць у іх душах зярняткі патрыятызму, пачуцці абавязку перад Радзімай.
У ДУА «Цяпленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна» праводзіліся розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце: чытанне мастацкай літаратуры, гутаркі, разгляданне ілюстрацый па тэме, адгадванне загадак, маляванне, лепка па тэме. З вялікай цікавасцю выхаванцы з дапамогай выхавальнікаў выраблялі з рознага матэрыялу падарункі для любімых тат, дзядуляў


23 лютага ва ўстанове прайшло спартыўнае свята «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць», прысвечанае дню Абаронцы Айчыны. Дзеці з запалам удзельнічалі ў спартыўных конкурсах, праяўлялі кемлівасць, шпаркасць, спрыт. Дзяўчынкі павіншавалі хлапчукоў, ва ўрачыстай форме падарылі ім памятныя медалі.

Выстаўка малюнкаў «Мой тата абаронца і герой»


Таксама ў рамках акцыі "Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!", выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі "Цяпленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" разам з законнымі прадстаўнікамі правялі паход выхаднога дня на мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

 

 

У Мінскай вобласці стартаваў марафон грамадзянска-патрыятычных акцый "Мы ведаем! Мы памятаем! Мы ганарымся!".

Мэта марафону акцый - удасканаленне дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў пытаннях фарміравання грамадзянска-патрыятычнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту; стварэнне ўмоў і сітуацый, якія дазваляюць законным прадстаўнікам выхаванцаў і педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі ў працэсе арганізацыі сумеснай дзейнасці праяўляць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю.

Афіцыйным арганізатарам марафону акцый ва ўстановах дашкольнай адукацыі Уздзенскага раёна з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама. Удзельнікамі марафона з'яўляюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту і іх законныя прадстаўнікі.

Марафон акцый прадугледжвае правядзенне на працягу 2023/2024 навучальнага года пяці акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і агульнарэспубліканскіх святочных дзён: Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень працы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства.

поделиться в: