Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
П. Панчанка
21 лютага 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Цепленскі дзіцячы сад Уздзенскага раёна" былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Сустрэчы з бацькамі і выхаванцамі прайшлі ў фармаце інтэрактыўных гульняў "Перавядзі словы з рускай мовы на беларускую" і "Беларусь, якая яна?". Было прыемна назіраць, як з самай раніцы выхаванцы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку дашкольнай адукацыі.
Таксама была арганізавана выстаўка кніг "З любоўю ды роднай мовы". Таксама ў гэты дзень з усімі выхаванцамі ў дзіцячым садку былі праведзены гутаркі аб Міжнародным дні роднай мовы, арганізаваны беларускія інтэрактыўныя, дыдактычныя і рухомыя гульні, праведзены гутаркі аб нашай краіне, аб роднай мове, выхаванцы слухалі казкі і калыханкі на беларускай мове, вершы, з задавальненнем слухалі песні, гулялі ў народныя гульні.