Мэта марафону акцый - удасканаленне дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі ў пытаннях фарміравання грамадзянска-патрыятычнай культуры ў дзяцей дашкольнага ўзросту; стварэнне ўмоў і сітуацый, якія дазваляюць законным прадстаўнікам выхаванцаў і педагагічным работнікам устаноў дашкольнай адукацыі ў працэсе арганізацыі сумеснай дзейнасці праяўляць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю.
Афіцыйным арганізатарам марафону акцый ва ўстановах дашкольнай адукацыі Уздзенскага раёна з'яўляецца ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме Уздзенскага райвыканкама. Удзельнікамі марафона з'яўляюцца педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі, выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту і іх законныя прадстаўнікі.
Марафон акцый прадугледжвае правядзенне на працягу 2023/2024 навучальнага года пяці акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і агульнарэспубліканскіх святочных дзён: Дзень абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дзень працы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства.