Беларусь 3 ліпеня адзначае Дзень Незалежнасці - гэта не толькі галоўнае дзяржаўнае свята, сімвал нацыянальнага гонару, але і даніна гераізму і мужнасці беларусаў.
Дзень Незалежнасці - гэта свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: любоў да Радзімы, жаданне працаваць для яе працвітання, добрыя адносіны да блізкіх і родных людзей.
Напярэданні свята праведзены гутаркі "Сімвалы нашай Радзімы", "Беларусь сінявокая", выхаванцы гулялі ў беларускія народныя гульні, размалёўвалі размалёўкі па тэме "Сімвалы Беларусі", слухалі гімн, чыталі вершы пра Радзіму. Дашкольнікі таксама даведаліся аб тым, як змянілася, папрыгажэла і адужэла наша краіна за 80 мірных гадоў. Педагог расказала выхаванцам, што 3 ліпеня для кожнага беларуса – гэта напамін пра тое, якім коштам былі заваяваныя незалежнасць і свабода нашай дзяржавы. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай.